З ПАЛАЖЭННЯ аб установе агульнай сярэдняй адукацыі
ГЛАВА 6. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ РЭАЛІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
431 . Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Пералік вучэбных прадметаў, якія могуць вывучацца на павышаным узроўні, вызначаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам установы агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду.
Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні фарміруюцца з ліку асоб, якія выказалі жаданне вывучаць на павышаным узроўні асобныя вучэбныя прадметы і маюць па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі па дадзеных вучэбных прадметах адзнакі не ніжэй за 7 балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 6 балаў (з 2022/2023 н. г. – 7) , на падставе заяў гэтых асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі…

