Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры  ў нашай школе заўсёды цікавы і запамінальны, бо ў гэтыя дні мы стараемся гаварыць на роднай мове, нават розныя акцыі, конкурсы, віктарыны і літаратурныя вечарыны гучаць па-беларуску.
21 лютага адзначаўся Сусветны дзень роднай мовы.Вучні 8”Б” прадставілі літаратурна-музычную кампазіцыю “Мову родную беражы!”У мерапрыемстве прымалі ўдзел і вучні 6 класаў.”Моўнае свята” прайшло ў 6”Г”, інтэлектуальная гульня “Чароўны квадрат” у 6”В”.
11”Б” падрыхтаваў “Мульціманію па-беларуску”. Школьнікі з задавальненнем паглядзелі мультфільмы на беларускай мове, вельмі спадабаўся фільм-пераклад “У лукоморья дуб зелёный”і беларускія прымаўкі. Вялікую папулярнасць набыў мультфільм “Будзьма беларусамі!” Старшакласнікі распрацавалі слайд-шоў на верш Віктара Шведа “Дзесяць запаведзяў”. У рамках дня беларускага кіно  васьмікласнікі прагледзелі фільмы па творах В.Быкава.
Пры падвядзенні вынікаў тыдня былі адзначаны самыя актыўныя ўдзельнікі.Лепшымі выканаўцамі баек сталі Кандрацьева Вераніка,Саковіч Валерыя,Клімянок Кацярына, Волкаў Даніла і Грыб Эвеліна. Мілагучныя і прыгожыя песні прагучалі ў выкананні  Янковіч Дар′і, Астапенкі Варвары, Канавальчыка Міхаіла, Саковіч Валерыі і групы спевакоў з 6”В”класа.Прыз за выразнасць мастацкага слова атрымаў Каснарэвіч Арцём за верш “У друкарні”. А танцавальныя групы 8”Б” і 6”А” радавалі гледачоў на мерапрыемствах.
Арганізатары тыдня ўручылі лепшым удзельнікам спецыяльны прыз “Сертыфікат на 10 балаў”.
                                     Стрыжак С.В.,настаўніца 
                                     беларускай мовы і літаратуры 

 

 
 

Вход

Кто на сайте

Сейчас 62 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте
Free live stats and visitor counter for Joomla, Wordpress, Drupal, Magento and Prestashop

Поиск по сайту

Профориентация

Сегодня заходили

Today: 7
Yesterday: 17
This Week: 252